Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Цэнтрабанку Расеі, гаварыў пра адзіную валюту


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

«Мы з Пуціным дамовіліся, што ўвядзеньне адзінай валюты — пытаньне ня сёньняшняга дня», — заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Цэнтральнага банку Расеі Эльвірай Набіулінай.

Як паведамляе БелТА, Лукашэнка заявіў Набіулінай, што цікавіцца яе пунктам гледжаньня на шэраг пытаньняў, у тым ліку датычных паняцьця рэзэрвовай валюты.

«Тое, што ў нас працуе Міжбанкаўская валютная рада (Цэнтральнага банка Расеі і Нацыянальнага банка Беларусі), тут пытаньняў няма. Я часта прыводжу вашы, нашага старшыні цытаты на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, калі размова ідзе аб стварэньні адзінай валюты і гэтак далей, што гэта няпросты працэс. І, напэўна, ня сёньняшняга дня, як мы дамовіліся з прэзыдэнтам Расеі», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Тэма ўвядзеньня адзінай валюты Расеі і Беларусі на працягу доўгага часу застаецца актуальнай.

Апошні раз яе ўздымаў ў Маскве 23 сьнежня 2022 году Ўладзімір Пуцін на прэсавай канфэрэнцыі.

На пытаньне з залі аб тым, як хутка грамадзяне Расеі і Беларусі адчуюць рэальныя вынікі інтэграцыі, Пуцін адказаў так:

«У нас ужо шмат зроблена — свабоднае перамяшчэньне, становішча на рынку працы. Цяпер размова ідзе аб сынхранізацыі падатковага і мытнага заканадаўства. Гэта быў доўгі і няпросты працэс узгадненьня пазыцый. Мы будуем саюзную дзяржаву, узровень нашай інтэграцыі значна ніжэйшы, чым узровень інтэграцыі ў Эўразьвязе. Спачатку трэба сынхранізаваць нашае заканадаўства ў сфэры эканомікі».

Хоць Пуцін потым закрануў у сваім выступе пытаньне паўстаньня адзінай валюты Расеі і Беларусі, канрэтных крокаў і тэрмінаў у гэтай справе ён не пазначыў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG