Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган перамог на выбарах прэзыдэнта Турэччыны


Выбарчы бюлетэнь у Турэччыне
Выбарчы бюлетэнь у Турэччыне

Вышэйшая выбарчая камісія Турэччыны аб’явіла Рэджэпа Таіпа Эрдагана пераможцам другога туру прэзыдэнцкіх выбараў. Пасьля падліку амаль 100% бюлетэняў дзейны прэзыдэнт набірае крыху звыш 52% галасоў выбарнікаў. Ягоны супернік, кандыдат ад апазыцыі Кемаль Кылычдароглу, атрымлівае амаль 48% галасоў.

Яўка на выбарах перавысіла 85%.

Па ўсёй краіне было ўстаноўлена звыш 191 тысячы выбарчых урнаў. Колькасьць выбарнікаў перавышае 60 млн чалавек.

Першы тур выбараў прайшоў 14 траўня. Патрэбных для перамогі 50% галасоў не набраў ніводзін кандыдат. За Эрдагана прагаласавалі 49,5% выбарнікаў за Кылычдароглу — амаль 45%.

Крытыкі Эрдагана асьцерагаюцца, што пасьля перамогі краіна канчаткова ператворыцца ў аўтакратыю.

Кемаль Кылычдароглу падчас кампаніі заяўляў, што ў выпадку ягонага прыходу да ўлады ён паверне краіну на новы курс, «адраджаючы дэмакратыю пасьля некалькіх гадоў дзяржаўных рэпрэсій» і аднаўляючы сувязі з Захадам. Ён таксама абяцаў, што захавае дружалюбныя адносіны і з Расеяй, аднак за некалькі дзён да выбараў Кылычдароглу абвінаваціў Крэмль ва ўмяшаньні ў ход перадвыбарнай кампаніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG