Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 50 год таму нарадзіўся Юрась Бушлякоў


Юрась Бушлякоў
Юрась Бушлякоў

Падзеі 29 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 траўня 1973 году нарадзіўся Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».

Юрась Бушлякоў. Жывая мова
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:14:59 0:00
Наўпроставы лінк

Таксама ў гэты дзень

1453 — адбылося падзеньне Канстантынопалю, горад захапілі войскі Атаманскай імпэрыі, што засьведчыла канчатковы развал Усходняй Рымскай імпэрыі.

1975 — на Беларускім аўтазаводзе пачатая вытворчасьць найбуйнейшага ў СССР грузавіка — «БелАЗ-7520».

У гэты дзень нарадзіліся

1945 — ​ Аляксей Кароль — беларускі гісторык, палітоляг, галоўны рэдактар газэты «Новы Час».

Аляксей Кароль
Аляксей Кароль

1874Гілбэрт Кіт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік, журналіст і літаратуразнаўца.

1933Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі

1565 — памёр Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага.

1861 —памёр Яўхім Лялевель, гісторык, нумізмат, гэральдык, палітычны дзяяч, прафэсар Віленскага і Варшаўскага ўнівэрсытэтаў.

1868 — памёр Аляксандар Здановіч, беларускі і польскі гісторык, мовазнаўца, пэдагог.

1986 — памерла Алена Аладава, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР.

1920 — бальшавікі расстралялі Фабіяна Шантыра, беларускага грамадзка-дзяржаўнага дзеяча, публіцыста, пісьменьніка і перакладчыка.

1970 — памёр Мікола Абрамчык, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Францыі, прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі (1947–1970).

Мікола Абрамчык і Натальля Арсеньнева
Мікола Абрамчык і Натальля Арсеньнева

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG