Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня кіроўнай партыі Польшчы: «Плот на мяжы дазволіў спыніць наступ Лукашэнкі і Пуціна на Польшчу»


Яраслаў Качыньскі
Яраслаў Качыньскі

Яраслаў Качыньскі адзначыў, што людзі, якія спрабавалі перасекчы польска-беларускую мяжу, былі не ўцекачамі, а эканамічнымі мігрантамі.

Старшыня партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што плот на польска-беларускай мяжы дазволіў спыніць наступ Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна на Польшчу, цытуе палітыка «Польскае радыё».

У выступленьні ў Капчанах на Падляшшы, побач з плотам на мяжы зь Беларусьсю, Качыньскі адзначыў, што людзі, якія спрабавалі перасекчы польска-беларускую мяжу, былі не ўцекачамі, а эканамічнымі мігрантамі.

Старшыня ПіС падкрэсьліў, што гэта гібрыдная вайна.

«Яны не былі ўцекачамі, яшчэ раз падкрэсьліваю, гэта былі людзі, якія шукалі лепшай долі, але ў той жа час яны далі сябе выкарыстоўваць злачынцам, якія хацелі дэстабілізаваць нашу краіну. У іх нічога не атрымалася», — сказаў ён.

Яраслаў Качыньскі ўрачыста адкрыў у Капчанах кампанію ПіС пад назвай «Траса стрыманага слова». Ён адзначыў, што «Права і справядлівасьць» гатова вырашаць цяжкія сытуацыі, напрыклад, са штурмам мяжы.

Яраслаў Качыньскі таксама сказаў, што дзякуючы плоту ўзмацнілася бясьпека ў памежнай зоне. Ён дадаў, што пры неабходнасьці ўлады могуць стварыць і іншыя праекты такога кшталту.

Міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак сказаў, што войска працягне захоўваць бясьпеку ў памежных раёнах.

Плот на польска-беларускай мяжы мае даўжыню каля 200 км. Таксама там усталявалі каля 3 тысяч відэакамэр.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG