Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады пусьцілі на разьвітаньне з Вольгай Завадзкай толькі сваякоў


Вольга Завадзкая
Вольга Завадзкая

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Белсат».

Сёньня адбылося разьвітаньне з Вольгай Завадзкай — маці журналіста Дзьмітрыя Завадзкага, які зьнік у ліпені 2000 году.

Паводле інфармацыі «Белсата», на жалобную цырымонію сваякі нябожчыцы прыехалі разам, супрацоўнікі крэматорыя адразу запрасілі іх у залю і зачынілі за імі дзьверы. Праз некалькі хвілін ім паведамілі, што ніхто больш не прыйшоў, і пачалі цырымонію разьвітаньня.

Тым часам у фае крэматорыя прыходзілі людзі з кветкамі. Да іх падыходзілі мужчыны ў цывільным і запытвалі, зь якім нябожчыкам яны прыйшлі разьвітацца. Калі чулі ў адказ прозьвішча Завадзкай, то казалі, што «такой тут няма». Яны раілі прайсьці на Паўночныя могілкі, бо нібыта разьвітаньне павінна адбыцца там. Але на могілках ахоўнікі паведамілі людзям, што ніякіх пахаваньняў не было і ў гэты дзень не плянуецца.

  • Вольга Завадзкая памерла 25 траўня. Некалькі гадоў таму ў яе дыягнаставалі анкалягічнае захворваньне, таксама яна мела іншыя праблемы са здароўем, апошнія гады была прыкаваная да інваліднага вазка.
  • Вольга Завадзкая нарадзілася ў красавіку 1947 году ў Кіргізстане, дзе служыў яе бацька. Калі ёй было восем месяцаў, сям'я пераехала ў Менск. Як на пачатку году паведамляла «Народная воля», ад хіміятэрапіі сёлета яна адмовілася. Раней яна прайшла дзясяткі сэансаў хіміятэрапіі, апраменьваньне.
  • Дзьмітрый Завадскі зьнік 7 ліпеня 2000 году ў менскім аэрапорце. У яго выкраданьні абвінавацілі двух афіцэраў МУС — Валера Ігнатовіча і Дзьмітрыя Маліка. Кожнаму зь іх за гэта прысудзілі па 10 гадоў пазбаўленьня волі. Але афіцэры не прызналі сваёй віны, а факт забойства даказаны ня быў.
  • Паводле іншай вэрсіі, да зьнікненьня Дзьмітрыя Завадзкага датычныя тыя ж асобы, якія выкрадалі Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
  • Цела Дзьмітрыя так і не знайшлі, ён быў прызнаны памерлым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG