Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры ўзыходжаньні на Эльбрус прапалі шасьцёра беларускіх турыстаў


На Эльбрусе
На Эльбрусе

Зь імі зьнікла сувязь, на пошукі адправіліся ратавальнікі.

Турысты ўзыходзілі на гару па заходнім схіле, але ў адзін момант перасталі выходзіць на сувязь, піша тэлеграм-канал 112. Група не рэгістравалася ў адпаведным пункце.

На іх пошукі адправіліся ратавальнікі, у тым ліку на верталёце Мі-8. Як паведаміла пазьней МНС Беларусі са спасылкай на расейскіх калег, пошукі групы працягваюцца, у іх удзельнічаюць 16 чалавек, 5 адзінак выратавальнай тэхнікі і бесьпілётнік. Пошукі ўскладняюцца пагаршэньнем надвор'я і складаным рэльефам. Ратавальнікі ў навакольлі населенага пункта Хурзук Карачаеўскага раёна абсьледуюць усе магчымыя маршруты, якія вядуць на заходні схіл гары Эльбрус.

Раніцай 24 траўня ратавальнікі плянуюць аднавіць наземную пошукавую апэрацыю. Яны плянуюць падняцца да штурмавага лягера і абсьледаваць мясцовасьць, у тым ліку пад вяршыняй гары Ўцюг.

Пракуратура Карчаеўскага раёна распачала праверку ў сувязі са зьнікненьнем групы беларускіх турыстаў на Эльбрусе.

«Паводле папярэдніх зьвестак, група не была зарэгістраваная, у вызначаны тэрмін турысты ня выйшлі на сувязь. Падчас праверкі будзе дадзеная ацэнка выкананьню патрабаваньняў заканадаўства, зьвязанага з наданьнем турыстычных паслуг, разгледжана пытаньне аб неабходнасьці прыняцьця мер пракурорскага рэагаваньня», — паведамляе ведамства.

Эльбрус — стратавулькан на Каўказе. Яго вышыня складае 5642 мэтры над узроўнем мора.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG