Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі маюць намер увесьці новыя абмежаваньні на выкарыстаньне дронаў


Дрон. Ілюстрацыйнае фота.
Дрон. Ілюстрацыйнае фота.

У хуткім часе ўлады Беларусі маюць намер увесьці новыя абмежаваньні на выкарыстаньне дронов.

Як даведалася Zerkalo ад дасьведчаных крыніц у сфэры грамадзянскай бесьпілётнай авіяцыі, мэта новаўвядзеньняў — максымальна звузіць круг карыстальнікаў дронаў, верагодна, да юрыдычных асоб, забараніўшы палёты для звычайных грамадзян. Такія намеры пацьвердзілі Zerkalo ў Міністэрстве транспарту.

На дадзены момант у Беларусі сфэра выкарыстаньня бесьпілётных лятальных апаратаў ужо сур’ёзна рэгулюецца. Трэба зарэгістраваць свой робат, уступіць у Беларускую фэдэрацыю бесьпілётнай авіяцыі і атрымаць дазвол на радыёчастаты для кіраваньня дронам, заключыць дамову з РУП «Белаэранавігацыя» і атрымаць дазвол на выкарыстаньне паветранай прасторы. А каб праводзіць здымку з вышыні, трэба яшчэ і дазвол ад Генштаба.

Аднак самыя масавыя дроны тыпу DJI Mavic і FPV — зь першых робяць прыгожыя здымкі, другія выкарыстоўваюць для авіяспорту, гонак — да гэтага часу былі часткова ў шэрай зоне. Справа ў тым, што ў Паветраным кодэксе няма паняцьця грамадзянскіх дронаў такога тыпу.

Таму на практыцы ўся гэтая рэгуляцыя не зусім працуе, адзначае Zerkalo. Так, зараз практычна ніхто не займаецца атрыманьнем усіх дазволаў, лётае і здымае проста так. За выключэньнем забароненых зон — а іх на тэрыторыі Беларусі шмат: урадавыя будынкі, ваенныя абʼекты, аэрапорты і падобныя месцы, а таксама амаль увесь поўдзень краіны.

Апошні год улады зьвярнулі ўвагу на гэтую сфэру і спрабуюць закрыць белыя плямы, каб звузіць колькасьць карыстальнікаў дронаў і ўзяць сфэру пад кантроль. У кастрычніку 2022 года Дэпартамэнт па авіяцыі выпусьціў Кіраўніцтва па парадку дзяржаўнага ўліку і эксплуатацыі грамадзянскіх бесьпілётных лятальных апаратаў. Гэты дакумэнт увёў шмат новых абмежаваньняў. У прыватнасьці, немагчыма паставіць на дзяржулік апарат, сабраны самастойна (а многія FPV-дроны зьбіраюць менавіта так), бо на робат абавязкова павінны быць дакумэнты ад вытворцы з указаньнем усіх характарыстык.

Зараз усе ўладальнікі дронаў абавязаны прайсьці афіцыйнае навучаньне. Гэтая норма пачне дзейнічаць праз восем месяцаў пасьля публікацыі дакумэнта — гэта значыць з 4 чэрвеня 2023 года. З гэтай даты кожны пілёт робата павінен мець пры сабе сэртыфікат аб навучаньні.

Як кажуць суразмоўцы Zerkalo, пасьля дывэрсіі ў Мачулішчах — гэтая тэма актывізавалася.

Цяпер, як гавораць крыніцы, зь ініцыятывы Мінтранса падрыхтаваны і ўжо праходзіць узгадненьне новы прававы акт, які абмяжуе выкарыстаньне дронаў для ўсіх фізычных асоб і, хутчэй за ўсё, індывідуальных прадпрымальнікаў. Гаворка ідзе пра забарону альбо на палёты, альбо нават на валоданьне дронамі — займацца гэтым змогуць толькі юрыдычныя асобы.

Які фінальны від будуць мець абмежаваньні, пакуль незразумела. Чакаецца, што зьяўленне такога дакумэнта — пытаньне найбліжэйшага часу, магчыма, месяца.

У сувязі з гэтым фізычных асоб ужо перасталі запісваць на навучаньне — хоць без яго праз два тыдні лётаць будзе нельга. Таксама зьявіліся складанасьці з вывазам і асабліва ўвозам дронов празь мяжу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG