Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня папы Яна Паўла II


Помнік Яну Паўлу ІІ у Магілёве
Помнік Яну Паўлу ІІ у Магілёве

Падзеі 18 траўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

18 траўня 2016 году памёр Алег Аблажэй, мастак, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст..

Алег Аблажэй
Алег Аблажэй

Таксама ў гэты дзень

1906 — у Пецярбургу заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» (існавала да 1914 г.).

1924 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме.

1944 — пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію.

1954 — уступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя аб правах чалавека.

1998 — тысячы студэнтаў занялі будынак парлямэнту Інданэзіі ў Джакарце, што прывяло да падзеньня 30-гадовага рэжыму Сухарта.

У гэты дзень нарадзіліся

1048 Амар Хаям, выбітны пэрсыдзкі й таджыцкі паэт, тэоляг і навуковец.

1872 Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, матэматык і грамадзкі дзеяч.

1920Караль Юзэф Вайтыла, вядомы як папа Рымскі Ян Павал II.

Папа Ян Павал ІІ
Папа Ян Павал ІІ

1929 Алег Табола, праваабаронца, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

1940 Ян Чыквін, беларускі паэт.

Ян Чыквін
Ян Чыквін

1938 Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор.

1958Ян Максімюк, беларускі перакладчык і журналіст.

Ян Максімюк
Ян Максімюк

1972Аляксандар Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідэр гурту Neuro Dubel.

Аляксандар Кулінковіч, канцэрт гурту Neuro Dubel, Менск, 2016
Аляксандар Кулінковіч, канцэрт гурту Neuro Dubel, Менск, 2016

У памяці

1800 Аляксандар Сувораў, расейскі палкаводзец. Удзельнічаў у здушэньні паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, за што атрымаў званьне фэльдмаршала.

1910 Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.

Эліза Ажэшка
Эліза Ажэшка

1911 Густаў Малер, аўстрыйскі кампазытар.

2016Алег Аблажэй, мастак, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG