Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выканаўца абавязкаў камандзіра ўкраінскай брыгады «Азоў» прапанаваў ваенную апэрацыю Ўкраіны ў Беларусі


Багдан Крацэвіч
Багдан Крацэвіч

Выканаўца абавязкаў камандзіра брыгады «Азоў» Багдан «Таўр» Крацэвіч у інтэрвію ўкраінскаму радыё NV апісаў магчымы сцэнар ваенных дзеяньняў супраць Беларусі.

Дэталі падае «Наша ніва».

Украінскі камандзір лічыць, што Ўкраіна ня можа адчуваць сябе ў бясьпецы, пакуль на беларускай тэрыторыі базуюцца расейскія войскі і пагроза навісае над усёй поўначчу краіны.

«Калі ты хочаш зьнішчыць праціўніка, спачатку зьнішчы яго саюзьнікаў. У нас ёсьць вельмі прыгожая краіна як Беларусь і, дарэчы, ёсьць легітымны прэзыдэнт. Гэта Ціханоўская. І яна можа проста законна выдаць загад дапамагчы ёй вызваліць яе краіну. Яна проста дасьць загад, і ўсё», — кажа Крацэвіч.

Ён лічыць, што беларусы будуць у большасьці сваёй вітаць вызваленьне ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і дапамагаць украінскаму войску.

«Калі мы будзем заходзіць узброенымі сіламі (ня ведаю, можа, Польшча нам у гэтым дапаможа), 90% насельніцтва проста падтрымае і ўкраінскія, і польскія войскі. А астатнія ці зьбягуць, ці складуць зброю, — лічыць Крацэвіч. — Таму што я і дагэтуль лічу, што ў нас фронт праходзіць па мяжы зь Беларусьсю і Расеяй, а ўжо далей ідзе па мяжы з акупаванымі тэрыторыямі».

Маёр Багдан Крацэвіч падкрэсьліў, што гэта яго ўласная думка, а ня думка камандаваньня ці ўладаў Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG