Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне будзе другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Апрацавалі амаль 100% бюлетэняў


Выбарчы бюлетэнь у Турэччыне з выявамі ўсіх кандыдатаў
Выбарчы бюлетэнь у Турэччыне з выявамі ўсіх кандыдатаў

Дзейны кіраўнік краіны Эрдаган у першым туры апярэдзіў лідэра апазыцыі на 4,3%.

У Турэччыне завяршыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў. Як і прадказвалі многія экспэрты, нікому з кандыдатаў не ўдалося набраць 50%, неабходных для перамогі. Такім чынам, чакаецца другі тур.

Пасьля падліку 98,38% бюлетэняў дзейны кіраўнік дзяржавы Рэджэп Таіп Эрдаган набірае 49,34% галасоў, яго галоўны канкурэнт ад апазыцыйнага аб’яднаньня «Народны альянс» Кемаль Кылычдароглу — 45%.

У падліках застаецца ўлічыць галасы грамадзян Турэччыны, якія галасавалі за мяжой.

Другі тур пройдзе 28 траўня.

На парлямэнцкіх выбарах пасьля падліку 99,55% галасоў «Рэспубліканскі альянс» на чале з Партыяй справядлівасьці і разьвіцьця (ПСР) Эрдагана набірае 49,3%, атрымліваючы каля 322 з 600 месцаў у парлямэнце, апазыцыйны «Народны альянс» на чале з Народна-рэспубліканскай партыяй (НРП) Кылычдараглу — 35,19%, або каля 212 месцаў, перадае TRT са спасылкай на дадзеныя Цэнтрвыбаркаму краіны

Эрдаган кіруе краінай у якасьці прэм’ер-міністра, а пазьней — прэзыдэнта ўжо больш за 20 гадоў. Цяпер яго крытыкуюць за імкненьне пакласьці ўсю віну за разбуральныя наступствы землятрусу на будаўнікоў, а таксама за эканамічны крызіс, які перажывае дзяржава. Кемаль Кылычдароглу выступае за сьвецкі характар краіны, насуперак кансэрватыўнай палітыцы Эрдагана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG