Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачалі прызнаваць «экстрэмісцкімі» чайлдфры-суполкі. Раней гэтую ідэалёгію асудзіў Лукашэнка


Суд Савецкага раёну Менску 2 траўня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-каналаў «Антинатализм, чайлдфри, чайлдхейтеры etc» і «Чайлдфри».

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

  • Чайлдфры — гэта ідэалёгія, якая характарызуецца сьвядомым жаданьнем ня мець дзяцей.

У сакавіку ў сваім пасланьні да Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Любая папулярызацыя ідэй бязьдзетнай сямейнай пары ў нашай інфармацыйнай і культурнай прасторы павінна спыняцца. Любыя ўкідваньні такіх завуаляваных заклікаў, роўна як і ўсе нетрадыцыйныя павевы — ня што іншае, як спроба абязьлюдзіць і аслабіць дзяржаву. Ніяк ня менш. Такая ідэалёгія павінна быць па-за законам. Мы выгадавалі дзяцей, якія ні ў чым ня мелі патрэбы, і зараз яны хочуць як мага даўжэй пажыць для сябе, адкладаючы нараджэньне дзіцяці. Ня ўсе, але тэндэнцыя ёсьць, яна небясьпечная. Парадыгму такога мысьленьня трэба мяняць».

Пасьля заявы Лукашэнкі пра шкоднасьць чайлдфры пачалі расказваць у дзяржаўных СМІ прапагандысты, з аналягічнымі пасланьнямі выступалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і праўладныя актывісты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG