Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пачалі перадачу канфіскаваных расейскіх актываў на патрэбы Ўкраіны


Ілюстрацыйнае фота. Разбураны жылы дом пасьля абстрэлу ў Славянску, 14 красавіка 2023 году
Ілюстрацыйнае фота. Разбураны жылы дом пасьля абстрэлу ў Славянску, 14 красавіка 2023 году

Генпракурор ЗША Мэрык Гарланд заявіў 10 траўня, што ЗША пачынаюць перадачу канфіскаваных актываў расейскага алігарха Канстанціна Малафеева на патрэбы Ўкраіны, паведамляе Reuters.

У лютым 2023 году Гарланд санкцыянаваў выкарыстаньне канфіскаваных у ЗША 5,4 мільёна даляраў, якія належалі Малафееву, для аднаўленьня Ўкраіны.

Уладальнік тэлеканалу «Царьград» Канстанцін Малафееў знаходзіцца пад амэрыканскімі санкцыямі з 2014 году.

Летась Міністэрства юстыцыі ЗША прад’явіла расейскаму алігарху абвінавачаньні ў парушэньні санкцыяў, уведзеных супраць Расеі пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Украіну, заявіўшы, што ён забясьпечваў фінансаваньне расейцаў, якія прасоўваюць сэпаратызм у Крыме. У лютым 2023 году амэрыканскі суд дазволіў пракуратуры канфіскаваць актывы Малафеева.

У канцы 2022 году Сэнат ЗША падтрымаў папраўку да фэдэральнага бюджэту, якая дазваляе выкарыстоўваць канфіскаваныя расейскія актывы для дапамогі Ўкраіне. Эўракамісія таксама знайшла легальную магчымасьць часова выкарыстоўваць частку замарожаных актываў расейскага Цэнтрабанка для інвэстыцый на аднаўленьне Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG