Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсходзе Ўкраіны загінуў журналіст AFP Арман Салдзін


Арман Салдзін
Арман Салдзін

На ўсходзе Ўкраіны загінуў відэажурналіст агенцтва France Presse (AFP) Арман Салдзін. Пра гэта паведамляецца ў Твітэры агенцтва.

«Мы ўзрушаныя весткай аб гібелі відэажурналіста AFP Армана Салдзіна сёньня на ўсходзе Ўкраіны», — гаворыцца ў паведамленьні.

Апошнія паведамленьні ў Твітары самога Салдзіна напісаныя 8 траўня. У іх ён распавядаў пра параненых у Бахмуце ўкраінскіх вайскоўцаў і працу палявога шпіталя. Мяркуючы па яго паведамленьнях у сацсетцы, у пачатку траўня Арман Салдзін знаходзіўся непадалёк ад Бахмута.

У канцы красавіка ў Херсонскай вобласьці ў выніку абстрэлу загінуў украінскі журналіст Багдан Біцік — фіксер італьянскай газэты La Repubblica. Карэспандэнт выданьня Карада Зуніна атрымаў раненьне ў плячо. Ва Ўкраіне ў сувязі з гэтым пачалі дасудовае расьсьледаваньне па факце парушэньня часткі 2 артыкулу 438 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — «Парушэньне законаў і звычаяў вайны».

  • Паводле дадзеных Камітэту абароны журналістаў (CPJ), на працягу 2022 году ў сьвеце былі забітыя прынамсі 67 журналістаў і работнікаў СМІ — гэта самы высокі паказчык з 2018 году і амаль на 50% больш, чым у 2021 годзе. Пры асьвятленьні падзеяў ва Ўкраіне загінулі 15 чалавек. У дакладзе адзначаецца, што 13 зь іх загінулі, калі зьбіралі інфармацыю для падрыхтоўкі навінаў або вялі рэпартажы.
  • Паводле зьвестак Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны на 15 сакавіка, ва Ўкраіне за год расейскай вайны загінулі 29 журналістаў (12 — пры выкананьні сваіх прафэсійных абавязкаў, астатнія — у часе абстрэлаў ці баявых дзеяньняў у складзе Ўзброеных сіл Украіны). Яшчэ сама меней 17 журналістаў атрымалі раненьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG