Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: за 1000 дзён пасьля выбараў 2020-га ў Беларусі арыштавалі 38 тысяч чалавек


Ілюстрацыйнае фота. Пратэст каля амбасады Беларусі ў Варшаве супраць суду над праваабаронцамі «Вясны»
Ілюстрацыйнае фота. Пратэст каля амбасады Беларусі ў Варшаве супраць суду над праваабаронцамі «Вясны»

«Ужо 1000 дзён мы зьяўляемся сьведкамі злачынства супраць чалавечнасьці»,— заявілі праваабарончай арганізацыі Libereco.

Нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco падвяла статыстыку рэпрэсій у Беларусі за 1000 дзён пасьля выбараў. Паводле інфармацыі Libereco:

  • з пачатку агульнанацыянальных дэманстрацый за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі арыштавалі больш за 38 тысяч чалавек,
  • агулам з 2020 па 2023 год у Беларусі статус палітвязьня атрымалі больш за 2240 чалавек, у беларускіх турмах да гэтага часу застаюцца 1500 палітвязьняў,
  • турэмныя тэрміны ўсіх палітвязьняў, якія знаходзяцца цяпер у зьняволеньні, складаюць у суме 5300 гадоў
  • сама меней 100 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць Беларусь і шукаць абароны за мяжой.

«Ужо 1000 дзён мы зьяўляемся сьведкамі злачынства супраць чалавечнасьці, захопу закладнікаў і катаваньняў тысяч нявінных людзей рэжымам Лукашэнкі, здольным утрымацца ва ўладзе толькі з ласкі Пуціна.

Эўрапейскія дэмакратыі больш не павінны гэтага трываць і павінны, нарэшце, прыняць рашучыя захады супраць Лукашэнкі і ягонай банды. З гэтай мэтай міжнародная супольнасьць павінна стварыць спэцыяльны трыбунал для прыцягненьня Лукашэнкі і ўсіх ягоных памочнікаў і памагатых да адказнасьці за іх злачынствы», — заклікаў Ларс Бюнгер, прэзыдэнт Libereco Switzerland.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG