Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія самалёты разам зь беларускімі зноў патрулююць неба Беларусі


Фота прэс-службы Мінабароны Беларусі
Фота прэс-службы Мінабароны Беларусі

Беларускія і расейскія лётчыкі пачалі новы этап комплекснай праверкі баявой гатоўнасьці вайсковых частак, якія прыцягваюць да рэагаваньня на крызісныя сытуацыі, паведамляе Мінабароны Беларусі.

Неба Беларусі патрулююць экіпажы Вайскова-паветраных сіл і Войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі ва ўзаемадзеяньні з экіпажамі Паветрана-касьмічных сіл Расеі. У ходзе палётаў адпрацоўваліся задачы патруляваньня і ўзаемапрыкрыцьця, адзначылі ў Мінабароны Беларусі.

  • 3 трэцяга сакавіка ў Беларусі пачалася праверка баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл краіны. Яна адбываецца пасьля даручэньня Аляксандра Лукашэнкі. Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч заявіў, што праверка боегатоўнасьці мае плянавы характар, але будзе ісьці доўга, на розных палігонах і ў розных мясцовасьцях.
  • Трэцяга траўня Міністэрства абароны Беларусі заявіла пра чарговы этап праверкі баявой гатоўнасьці, які пройдзе ў траўні. У першую чаргу правяраць будуць вайсковыя часткі Горадзенскай, Берасьцейскай і Менскай абласьцей.
  • З пачатку 2023 году ў Беларусі пэрыядычна праводзяць вучэньні тэрытарыяльных войскаў. Ад пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, колькасьць вайсковых вучэньняў на беларускай тэрыторыі значна павялічылася.
  • У лютым 2022 году кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў. Тэрыторыя Беларусі і пазьней актыўна выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне ў асобныя пэрыяды.
  • 10 кастрычніка 2022 году Аляксандар Лукашэнка абвясьціў аб дамоўленасьці з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным разгарнуць рэгіянальную групоўку войскаў на тэрыторыі Беларусі. З 15 кастрычніка Расея пачала перакідаць войскі ў Беларусь.
  • У студзені прайшла тыднёвая трэніроўка аб’яднанага камандаваньня «рэгіянальнай групоўкі войскаў». З пачатку 2023 году ў Беларусі пэрыядычна таксама праводзяць вучэньні тэрытарыяльных войскаў.
  • Вучэньні адбываюцца на фоне вайны, якую Расея вядзе супраць Украіны. У гэтай агрэсіі кіраўніцтва Беларусі падтрымлівае Крэмль, хаця беларускае войска ў баях ня ўдзельнічае. Менавіта пасьля вайсковых манэўраў у Беларусі войскі Расеі ў лютым 2022 году перасеклі мяжу, напаўшы на Ўкраіну.
  • Украіна актыўна ўмацоўвае паўночныя тэрыторыі, дапускаючы паўторнае ўварваньне суперніка зь Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG