Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні восем новых вуліц хочуць назваць у гонар расейскіх гарадоў-пабрацімаў


Горадня
Горадня

Горадзенскі гарвыканкам вынес на грамадзкае абмеркаваньне назвы 11 новых вуліц. Восем зь іх маюць намер назваць у гонар расейскіх гарадоў-пабрацімаў. Заўвагі і прапановы выканкам прымае да 15 траўня.

Пра гэта паведамляе партал «Зеркало».

Гарадзкая тапанімічная камісія прапануе гараджанам два варыянты назвы праектаванага элемэнта вулічна-дарожнай сеткі ад вуліцы Карскага да мікрараёну Забалаць — вуліца Ўсходняя кальцавая альбо вуліца Прытыцкага (у гонар савецкага партыйнага дзеяча, які працаваў у Горадзенскім абкаме партыі ў пасьляваенныя гады).

Вуліцы і завулкі індывідуальнай забудовы ў мікрараёне Баранавічы-11 плянуецца назваць у гонар гарадоў-пабрацімаў Горадні: Валагодзкая, завулак Валагодзкі, Габалінская, завулак Габалінскі, Тамбоўская, Туапсінская, Ухцінская, завулак Ухцінскі, Хімкінская.

Усе гарады-пабрацімы, за выключэньнем аднаго, знаходзяцца на тэрыторыі Расеі. Горад-пабрацім Горадні Габала — у Азэрбайджане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG