Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данія адправіць Украіне вайсковую дапамогу на $250 млн


Міністры абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў і Даніі Троэльс Лунд Поўльсэн
Міністры абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў і Даніі Троэльс Лунд Поўльсэн

Данія дасьць Украіне вайсковую дапамогу на суму 1, 7 мільярдаў дацкіх кронаў (250 мільёнаў даляраў). Пра гэта заявіў міністар абароны краіны Траэльс Лунд Поўльсэн.

Данія перадасьць Украіне машыны для разьмініраваньня, боепрыпасы, палявыя масты і сродкі супрацьпаветранай абароны. У паведамленьні Мінабароны краіны зазначаецца, што на дадзены момант гэта найбуйнейшы пакет вайсковай дапамогі з Даніі, ён прызначаны для падтрымкі ўкраінскага наступу.

«Новы пакет вайсковых ахвяраваньняў зьяўляецца нашым найбуйнейшым на сёньняшні дзень, а агульная падтрымка з боку Даніі зараз складае амаль 11 мільярдаў дацкіх кронаў (1 мільярд 600 мільёнаў даляраў — РС)», — заявіў міністар замежных спраў Даніі Ларс Лёке Расмусэн.

Як паведамляе Reuters, Траэльс Лунд Поўльсэн таксама заявіў, што Данія з пачатку 2024 года скароціць сваю вайсковую прысутнасьць у Іраку і замест гэтага засяродзіцца на краінах Балтыі, прапанаваўшы NATO батальён для абароны рэгіёну.

Чакаецца, што батальён будзе налічваць ад 700 да 1200 вайскоўцаў і будзе дысьлякавацца ў Латвіі ад чатырох да шасьці месяцаў кожны год. У астатні час войскі будуць заставацца ў Даніі, гатовыя да перакідваньня ў краіны Балтыі ў выпадку крызісу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG