Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Расеі ў Польшчы «гатовая да любых рашэньняў Масквы» пасьля канфіскацыі будынку расейскай школы ў Варшаве


Пратэсты ў Польшчы з асуджэньнем расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, архіўнае фота
Пратэсты ў Польшчы з асуджэньнем расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, архіўнае фота

Расейскія дыпляматы заявілі, што школа працягне дзейнасьць у іншым будынку.

«Амбасада Расеі ў Варшаве гатовая да любых рашэньняў Масквы пасьля захопу польскімі ўладамі будынку расейскай школы», — сказаў ТАСС пасол Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў.

Ён таксама адзначыў, што супрацоўнікі школы пры амбасадзе РФ у Польшчы цяпер займаюцца вывазам абсталяваньня з захопленага польскімі ўладамі будынку.

Па словах амбасадара, навучальны працэс адновіцца 10 траўня ў адным з дыпляматычных будынкаў.

Раніцай у суботу, 29 красавіка, прадстаўнікі мэрыі Варшавы і паліцыянты прыехалі да расейскай школы, каб правесьці вопіс маёмасьці. Яны загадалі супрацоўнікам пакінуць школу.

Прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава назвала дзеяньні польскіх улад «захопам» школы і назвала іх парушэньнем Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах. Яна заявіла, што рушыць усьлед «жорсткая рэакцыя» Масквы. Намесьнік старшыні Савета бясьпекі Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў разарваць дыпляматычныя адносіны з Польшчай.

Па словах прадстаўніка МЗС Польшчы, будынак быў незаконна арандаваны расейскімі ўладамі. Яшчэ ў сакавіку 2022 года, неўзабаве пасьля расейскага шырокамаштабнага ўварваньня ва Украіну, міністэрства замежных спраў Польшчы ініцыявала працэс адабраньня двух аб’ектаў нерухомасьці ў Варшаве, якія знаходзяцца ў валоданьні Расеі, якія не выкарыстоўваліся ў дыпляматычных і консульскіх мэтах. Размова ў тым ліку ішла і аб будынку школы пры пасольстве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG