Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Драгічыне пасьля адміністрацыйнага выраку паводле «палітычнага» артыкулу звольнілі журналіста дзяржаўнай газэты

Андрэй Расафонаў. Архіўнае фота
Андрэй Расафонаў. Архіўнае фота

Журналіста Андрэя Расафонава, які працаваў у раённай газэце «Драгічынскі веснік», па інфармацыі праваабаронцаў, звольнілі за суд паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Андрэй Расафонаў працаваў у раённай газэце «Драгічынскі веснік». На сайце выданьня можна знайсьці ягоныя артыкулы ад 2015 году да 2 сьнежня 2022-га. Ужо паўгода дзяржаўная газэта не публікуе ягоных матэрыялаў, заўважыла «Вясна Брэст».

Па інфармацыі праваабаронцаў, Расафонава звольнілі зь дзяржаўнай газэты пасьля суду паводле арт.19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Правапарушэньне знайшлі, калі журналіста выклікалі ў мясцовы вайсковы камісарыят для зьверкі зьвестак. Там у яго запатрабаваў тэлефон супрацоўнік КДБ. Пасьля прагляду журналіста адразу затрымалі. У РАУС Расафонава зьмясьцілі ў ІЧУ на тры дні да суду. Па рашэньні суду Андрэя аштрафалі на 10 базавых велічынь з канфіскацыяй тэлефона.

Пасьля гэтага Расафонава звольнілі з раёнкі «пры згодзе бакоў». Яго ўзялі адміністратарам у краму «Остров чистоты», але ж папрацаваць там атрымалася нядоўга, зноў звольнілі.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG