Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ніхто не дапамагае абыходзіць санкцыі». Ксёндз Лашук адказаў на абвінавачаньні ў сувязях зь бізнэсоўцам Зайцавым


Ксёндз Ігар Лашук. Архіўнае фота
Ксёндз Ігар Лашук. Архіўнае фота

Днямі Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) апублікаваў аналіз пра бізнэсоўца Аляксандра Зайцава, які нібыта аформіў частку свайго бізнэсу на каталіцкага сьвятара Лашука. Ксёндз гэтыя абвінавачаньні адхіляе.

Навіна з абвінавачваньнем пробашча каталіцкай парафіі ў Стоўпцах Ігара Лашука ў тым, што ён нібыта дапамагае беларускаму бізнэсоўцу Аляксандру Зайцаву абыходзіць эканамічныя санкцыі Эўразвязу, шмат каго зь вернікаў зьбянтэжыла, піша Katolik.life.

Ксёндз Ігар Лашук адказаў на паведамленьні, што ён заснаваў кампанію «АЛІС МА», на якую ўладальнікі кампаніі «Брэміна Груп» перапісалі частку маёмасьці.

«Пішуць адразу абвінавачаньні ў мой бок, а пры гэтым ня ведаюць і не расьсьледавалі нічога. Гэтае шоў. Мяркую, што ніякага расьсьледаваньня не было, проста загадзя было напісана і трэба было патэлефанаваць і адрапартаваць, што справа зробленая».

Ігар Лашук сьвярджае, што на яго ліецца хлусьня:

«Зрабілі сенсацыю: святар дапамагае санкцыі абыходзіць, бо ён ведае вельмі добра спадара Аляксандра і добра пра яго гаворыць. А як я павінен гаварыць пра чалавека, які шчыра і ад сэрца дапамагае Каталіцкаму касьцёлу? У нас такіх, як спадар Аляксандар, амаль няма. Я быў супраць санкцыяў у дачыненьні да яго асабіста, бо ведаў, што ён робіць, і я супраць санкцыяў увогуле. Гэта няправільна. Цяпер я не зьдзіўляюся хлусьні, якая беспадстаўна льецца на мяне і якая лілася на спадара Аляксандра».

Па словах ксяндза, праз кампанію «АЛІС МА» рэалізуюцца многія каталіцкія праекты:

«Мы шмат каталіцкіх праектаў рабілі і робім дзякуючы „крылам арханёла Міхаіла“ АЛІС МА. Калі-небудзь мы раскажам пра гэтыя справы.

Ніхто нікому не дапамагае абыходзіць санкцыі, яны самі сябе абыходзяць. Калі ты ведаеш і маеш зносіны зь людзьмі, якіх „пазначылі санкцыямі“, то разам зь імі трапляеш туды? Дзіўна. Усе, хто займаецца бізнэсам у Беларусі, ведаюць адзін аднаго. Дык што? Трэба думаць аб людзях, а не зьнішчаць — багатыя яны ці бедныя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG