Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: народзіны Веры Рыч і Зянона Пазьняка

Зянон Пазьняк на Свабодзе, 2010 год
Зянон Пазьняк на Свабодзе, 2010 год

Падзеі 24 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 красавіка 1915 году турэцкія ўлады пачалі масавыя забойствы, арышты і дэпартацыю армянскай інтэлігенцыі Канстантынопалю. Пазьней гэтая дата стане Днём памяці ахвяраў генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі 1915–1923.

Шэсьце ў Ерэване памяці ахвяраў генацыду армянаў, здымак 2017 году
Шэсьце ў Ерэване памяці ахвяраў генацыду армянаў, здымак 2017 году

Таксама ў гэты дзень

1800 — прэзыдэнт ЗША Джон Адамс заснаваў Бібліятэку Кангрэсу, вылучыўшы 5000 даляраў на закуп кніг.

1981 — адбылася прэзэнтацыя першага пэрсанальнага кампутара

У гэты дзень нарадзіліся

1889 — Юры Сабалеўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

1900 — Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.

1936 — Вера Рыч, ангельская паэтка і перакладчыца з украінскай і беларускай моваў. Дзякуючы ёй па-ангельску загучала паэзія Янкі Купалы, Якуба Коласа, Натальлі Арсеньневай, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Зьмітрака Бядулі, Цёткі, Ларысы Геніюш, Ніла Гілевіча, Уладзімера Някляева.

Вера Рыч, 2008 год.
Вера Рыч, 2008 год.

1944 — Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч.

1977 — Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік.

У памяці

2014 — памёр Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт і драматург.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG