Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.
Пастановай унесьлі наступныя зьмяненьні:
1) гранічная мінімальная адпускная цана на этылавы рэктыфікаваны сьпірт з харчовай сыравіны (з улікам акцызу) на ўмовах франка-адпраўленьня (без ПДВ) цяпер будзе 92,67 рубля за дэкалітр бязводнага сьпірту (раней 81,67 рубля);
2) гранічныя мінімальныя цэны на алкагольныя напіткі мацункам звыш 28 працэнтаў, якія вырабляюцца і (або) рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, устаноўлены на ўзроўні за 0,5 літра алькагольнага напітку мацункам 40 працэнтаў:
- адпускная цана на ўмовах франка-адпраўленьня (без ПДВ) — 6,83 рубля (раней 5,79 рубля);
- кошт ураздроб (з ПДВ) — 9,04 рубля (раней 7,66 рубля).
3) гранічная мінімальная адпускная цана на віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасьці і спэцыяльнай тэхналёгіі мацункам 18 працэнтаў (без ПДВ) на ўмовах франка-адпраўленьня — 4,18 рубля за 0,7 літра (раней 3,54 рубля).