Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перакуліўся аўтобус на маршруце Вільня — Менск. Пацярпелі два чалавекі

Перакулены аўтобус зь Вільні да Менску, 23 красавіка 2023
Перакулены аўтобус зь Вільні да Менску, 23 красавіка 2023

Кіроўца заснуў за стырном, ёсьць траўмаваныя пасажыры.

У ноч на 23 красавіка перакуліўся аўтобус Вільня — Менск. Здарэньне адбылося на 68-м кілямэтры трасы М7 мяжа Літвы — Ашмяны — Менск.

УУС Менаблвыканкаму паведамляе, што здарэньне адбылося ноччу каля 3:30. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, кіроўца 1988 году нараджэньня заснуў за стырном, ня справіўся з кіраваньнем і зьехаў у кювэт.

У аўтобусе разам з кіроўцам былі 45 чалавек. Пацярпелі два пасажыры: грамадзянін Беларусі і грамадзянка Нямеччыны. Пра стан іх здароўя інфармацыі пакуль няма.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG