Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Уладзімера Конана і Віктара Казько

Доктар філязофскіх навук, прафэсар Уладзімер Конан.
Доктар філязофскіх навук, прафэсар Уладзімер Конан.

Падзеі 23 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1586 — Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права і герб.

Палац у Нясьвіжы
Палац у Нясьвіжы

1794 — утварылася Найвышэйшая літоўская рада — рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Раду ўзначаліў Якуб Ясінскі, аддзелы якога захапілі Вільню.

1917 — спэктаклямі «Паўлінка» Янкі Купалы і «Ў зімовы вечар» Элізы Ажэшкі ў Менску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі.

1985 — савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў упершыню абвясьціў пра пачатак перабудовы — шэрагу палітычных і эканамічных рэформаў у СССР.

2007 — утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачаньня «Белсат».

У гэты дзень нарадзіліся

1564 — Уільям Шэксьпір, ангельскі драматург і паэт. Памёр Шэксьпір таксама 23 красавіка, у 1616 годзе.

1886 — Зьмітрок Бядуля, беларускі пісьменьнік.

Зьмітрок Бядуля
Зьмітрок Бядуля

1891 — Сяргей Пракоф’еў, расейскі кампазытар.

1904 — Паўлюк Трус, беларускі паэт.

1934 — Уладзімер Конан, беларускі філёзаф, гісторык, літаратурны крытык.

Верасень 1995, Іслач. Юры Хадыка, Зора Кіпель, Васіль Быкаў, Вітаўт Кіпель, Дзьмітры Бугаёў, Адам Мальдзіс, Уладзімер Конан
Верасень 1995, Іслач. Юры Хадыка, Зора Кіпель, Васіль Быкаў, Вітаўт Кіпель, Дзьмітры Бугаёў, Адам Мальдзіс, Уладзімер Конан

1940 — Віктар Казько, беларускі пісьменьнік, ляўрэат прэміі Гедройця.

Віктар Казько
Віктар Казько

У памяці

1616 — Мігель Сэрвантэс, гішпанскі пісьменьнік.

1991 — Дзьмітры Касмовіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, выдавец.

2004 — Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.

2007 — Барыс Ельцын, прэзыдэнт Расеі.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG