Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Сяргея Палуяна і Гая Пікарды


Гай Пікарда, фэстываль «Магутны Божа», Магілёў, 1993
Гай Пікарда, фэстываль «Магутны Божа», Магілёў, 1993

Падзеі 20 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У гэты дзень

1770 Джэймз Кук адкрыў Новы Паўднёвы Ўэльс (паўднёвы ўсход Аўстраліі).

1923Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра БНР.

Вацлаў Ластоўскі
Вацлаў Ластоўскі

1972 — Амэрыканскі пілятаваны касьмічны карабель «Апалён-16» сеў на Месяц.

Нябачны зь Зямлі бок Месяца, сфатаграфаваны з карабля «Апалён-16»
Нябачны зь Зямлі бок Месяца, сфатаграфаваны з карабля «Апалён-16»

У гэты дзень нарадзіліся

570 Мухамад, прарок, аўтар Карану, заснавальнік ісламу.

1808 Напалеон ІІІ, францускі імпэратар (1852–1871), пляменьнік Напалеона I.

Напалеон ІІІ
Напалеон ІІІ

1889Адольф Гітлер, дыктатар Нямеччыны (1933–1945), ідэоляг нацызму.

1944Яўген Лецка, беларускі празаік, крытык, перакладчык.

Яўген Лецка
Яўген Лецка

1957Людка Сільнова, беларуская паэтка.

У памяці

1910 Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец.

1985Чарльз Фрэнсіс Рыхтэр, амэрыканскі фізык, які распрацаваў шкалу для ацэнкі моцы землятрусаў.

2007 Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры.

Гай Пікарда
Гай Пікарда

2015Марыя Лукашук, філёляг, пэдагог, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Васіль Быкаў і Марыя Лукашук
Васіль Быкаў і Марыя Лукашук

2019Уладзімер Русак, тэоляг, дасьледнік рэпрэсій супраць духавенства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG