Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гомельскай калёніі ідзе новы працэс над раней асуджанай 66-гадовай актывісткай Гнаўк


Алена Гнаўк
Алена Гнаўк

Пружанскую актывістку Алену Гнаўк вінавацяць у «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі» (арт. 411 КК).

Працэс над палітзьняволенай Аленай Гнаўк праходзіць 18 красавіка ў Гомельскай жаночай калёніі № 4, паведамілі яе сваякі.

З 2020 году Алену Гнаўк затрымлівалі і арыштоўвалі ў адміністрацыйных справах 17 разоў, аштрафавалі агулам на 173 базавыя велічыні, дома праводзілі ператрусы. Яе асудзілі паводле крымінальных артыкулаў на 3,5 года зьняволеньня ў «справе карагодаў» і за абразу Лукашэнкі.

15 жніўня 2022 году палітзьняволеную актывістку перавялі ў папраўчую калёнію № 4 у Гомлі. Сёлета яе зьмяшчалі ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ). Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканьняў і скарацілі «атаварку» з 3 базавых велічыняў да 1 (37 рублі).

У зьняволеньні ў жанчыны пагоршылася здароўе, паведамляла «Вясна».

Адрас Алены Гнаўк: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алене Пятроўне Гнаўк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG