Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музыкі гурту Krumkač выйшлі на волю пасьля адміністрацыйнага арышту


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Удзельнікі гурту Krumkač Арцём Раманаў і Аляксандр Кубышкін выйшлі на волю пасьля адміністрацыйнага арышту, паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» гомельскі валанцёр Ільля Міронаў.

Музыкі былі арыштаваныя на 10 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт.19.11 КаАП). Яны адбывалі пакараньне ў гомельскім ізалятары часовага ўтрымання. Пра затрыманьне Раманава стала вядома 6 красавіка.

  • Паводле інфармацыі Беларускага ПЭНа, на 31 сакавіка ў Беларусі 137 дзеячаў культуры знаходзілася ў няволі.
  • У маніторынгу ПЭНа аб парушэньнях правоў чалавека ў сфэры культуры падкрэсьліваліся асобныя факты палітычнага крымінальнага перасьледу: закрыты суд над Паўлам Белавусам, прысуды дасьледчыцам Валерыі Касьцюговай і Тацьцяне Кузінай (10 гадоў пазбаўленьня волі), сям’і музыкаў гурта Litesound Каракіных (ад 2,5 да 3 гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) і інш.
  • Аўтары дасьледаваньня канстатавалі, што ў другой палове сакавіка працягваліся палітычна матываваныя адміністрацыйныя затрыманьні і арышты дзеячаў культуры, аўтараў і выканаўцаў. Так, 29-31 сакавіка ў Полацку (Віцебская вобласьць) прайшлі ператрусы і затрыманьні (11 чалавек) супрацоўнікаў мясцовага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
  • Акрамя таго, у гэты пэрыяд фіксаваліся факты арыштаў і судоў за беларускую і ўкраінскую нацыянальную сымболіку, працягваліся рэпрэсіі ў кніжнай сфэры.
  • Раней Беларускі ПЭН паведамляў, што ў 2022 годзе зафіксавана не менш за 1.390 парушэньняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненьні да дзеячаў культуры. На канец мінулага года ў краіне налічвалася 108 палітзьняволеных дзеячаў культуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG