Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Макарэвіч: «Мне зьмянілі меру стрыманьня, таму гэта яшчэ не канец гісторыі»


Сяргей Макарэвіч, архіўнае фота
Сяргей Макарэвіч, архіўнае фота

Мэнэджар культуры, якога выпусьцілі з турмы, паведаміў у сацыяльных сетках, што яму зьмянілі меру стрыманьня.

Сяргей Макарэвіч напісаў на старонцы ў сацыяльнай сетцы, што 11 красавіка яму зьмянілі меру стрыманьня. Пасьля 159 дзён за кратамі ён выйшаў на свабоду.

Аднак крымінальныя справы супраць яго не спынілі, «таму гэта яшчэ не канец гісторыі», адзначыў Макарэвіч.

«Удзячны кожнаму з вас за падтрымку. Як бы ні абмяжоўвалі мае кантакты са зьнешнім сьветам, я ўсё адно атрымліваў вашы цёплыя словы. І ня толькі словы. Яшчэ знайду магчымасьць падзякаваць кожнаму асобна».

Макарэвіч сядзеў у горадзенскай турме № 1.

Макарэвіч працаваў у фондзе «Вяртаньне», які падтрымліваў беларускія культурніцкія праекты. Фонд зьліквідавалі летась у канцы кастрычніка рашэньнем Менскага гарадзкога суду, у шэрагу іншых незалежных грамадзкіх і культурніцкіх арганізацый.

Мэнэджар — адзін зь фігурантаў «справы „Маёнтка Падароск“» — ініцыятывы па аднаўленьні старой сядзібы пад Ваўкавыскам, якую фінансаваў бізнэсовец і мэцэнат беларускага паходжаньня Павал Падкарытаў.

15 красавіка стала вядома, што на волю выйшаў дырэктар ПТУП «Маёнтак Падароск» Юрась Меляшкевіч. Яму і фінансаваму дырэктару маёнтка Зьмітру Карабачу раней выставілі абвінавачаньне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG