Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: праваслаўны Вялікдзень; 50 гадоў Анджэю Пачобуту


Падзеі 16 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Праваслаўныя хрысьціяне адзначаюць Вялікдзень

Дзень у гісторыі

1818 — беларускі паэт Ян Чачот уступае ў падпольнае студэнцкае таварыства філяматаў. Урачыстасьць адбываецца на ўзьлеску пад Вільняй. Рэкамэндацыю Чачоту дае ягоны школьны сябра з Наваградку паэт Адам Міцкевіч. Гэтая падзея прадвызначыла як лёсы ўдзельнікаў таварыства, так і разьвіцьцё беларускай нацыянальнай ідэі на самым яе пачатку.​

1914 — у Беларусі адбылася першая авіяцыйная катастрофа на вайсковым лётнішчы ў Лідзе. Загінулі падпаручнік Вятчынкін і мэханік Кавальчук. Яны выпрабоўвалі самалёт «Ньюпар-IV», які на вышыні 300 мэтраў раптам пайшоў уніз.​

1945 — савецкія войскі пачалі Бэрлінскую наступальную апэрацыю.​

2003 — быў падпісаны Атэнскі трактат, датычны прыняцьця ў Эўрапейскі Зьвяз дзесяці дзяржаваў — Вугоршчыны, Польшчы, Кіпру, Літвы, Латвіі, Мальты, Славаччыны, Славеніі, Чэхіі ды Эстоніі.

У гэты дзень нарадзіліся

1844Анатоль Франс, францускі пісьменьнік.

1864 Аляксандар Слупскі, беларускі і расейскі гісторык і археоляг.

1889 Чарлі Чаплін, актор, рэжысэр, сцэнарыст.

1891 Язэп Варонка — першы прэмʼер і міністар замежных спраў ураду БНР.

1927 Бэнэдыкт XVI, папа Рымскі ў 2005–2013 гадах.

1935 — пісьменьнік Анатоль Клышка. Аўтар беларускага «Буквара», які ўпершыню выйшаў у сьвет у 1969 годзе і перавыдаваўся больш як 20 разоў. Пераклаў на беларускую мову Новы Запавет.

1971 Натальля Зьверава, беларуская тэнісістка.

1973 Анджэй Пачобут, журналіст, публіцыст і блогер з Горадні, актывіст Саюзу палякаў на Беларусі. Палітвязень.

У памяці

1113 Сьвятаполк ІІ Тураўскі, князь з роду Рурыкавічаў, што ўладарыў у Тураве ў канцы ХІ стагодзьдзя.

1828 Франсыска Гоя, гішпанскі мастак.

1940 Адам Багдановіч, беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнаўца, бацька Максіма Багдановіча.

1972 Ясунары Кавабата, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG