Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія ўлады паказалі, як будзе выглядаць інфэкцыйны шпіталь, які пабудуюць у раёне Даўгінаўскага тракту


Выява праекту будучай інфэкцыйнай лякарні ў раёне Даўгінаўскага тракту ў Менску
Выява праекту будучай інфэкцыйнай лякарні ў раёне Даўгінаўскага тракту ў Менску

Комплекс будзе складацца з галоўнага і чатырох палатных карпусоў, а таксама невялікага будынка для лячэньня асабліва небясьпечных інфэкцый.

Аб'ект дапоўняць гаспадарчыя пабудовы і паркоўка, паведамляе Minsknews.by. Галоўны корпус з 2-3 паверхаў будзе ў форме літары «П», з унутраным дворыкам. У будынку будзе прыёмнае аддзяленьне, КТ і рэнтген, 10 рэанімацыйных палат на 18 ложкаў, экспрэс-лябараторыя, апэрацыйны блёк, клініка-лябараторная служба, мікрабіялагічны аддзел, аддзяленьні функцыянальнай дыягностыкі, эндаскапічнае, платных паслуг і іншыя службы стацыянара.

Тут будуць вучыцца будучыя мэдыкі: паводле праекту, тут пабудуюць яшчэ вучэбны будынак для студэнтаў.

«Мы пастараліся зламаць стэрэатыпы стэрыльнай шпітальнай атмасфэры і стварыць псыхалягічнае асяродзьдзе, камфортнае як для пацыентаў, так і для пэрсаналу», — расказалі праектанты новай лякарні.

  • Інфэкцыйную лякарню ў Менску пабудаваць хацелі яшчэ да прыходу каранавірусу, адзначае выданьне «Наша ніва». Цяпер яна разьмяшчаецца на вуліцы Крапоткіна, і тым будынкам больш за стагодзьдзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG