«У сувязі зь незаконным перасячэньнем дзяржаўнай мяжы ў аддзяленьні памежнай паліцыі Вільні пачалі дасудовае расьсьледаваньне», – гаворыцца ў паведамленьні Літоўскай памежнай службы.
Адзначаецца, што літоўскія памежнікі назіралі за беларускім патрулём, які ішоў уздоўж мяжы па тэрыторыі Беларусі. Адзін з памежнікаў ненадоўга зайшоў на тэрыторыю Літвы на глыбіню каля аднаго мэтра і без спыненьня вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Далей беларускі патруль працягнуў рух ужо па сваім баку.