Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны і Савет бясьпекі правяраюць гатоўнасьць тэрабароны Менскай вобласьці. Салдатаў разьмясьцілі ў санаторыі


Беларускія вайсковыя вучэньні ў 2022 годзе. Архіўнае фота
Беларускія вайсковыя вучэньні ў 2022 годзе. Архіўнае фота

Зь сярэдзіны 2022 году на тэрыторыі Беларусі пэрыядычна праводзяцца вучэньні тэрытарыяльных войскаў.

Кіраўніцтва Міністэрства абароны і Дзяржаўнага сакратарыяту Савету бясьпекі інспэктуе ход вучэньняў з войскамі тэрытарыяльнай абароны Менскай вобласьці, перадае БелТА.

У Барысаўскім раёне з 20 сакавіка праводзяць праверку гатоўнасьці тэрытарыяльнай абароны Менскай вобласьці пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба Узброеных сіл — намесьніка міністра абароны Віктара Гулевіча.

Ход вучэньняў інспэктуюць дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч, міністар абароны Віктар Хрэнін і старшыня Менаблвыканкаму Аляксандар Турчын.

Чыноўнікі наведалі месца размяшчэння асабовага складу тэрытарыяльных войскаў у санаторыі «Беліна» Барысаўскага раёну. Яны азнаёміліся з аснашчэньнем, а таксама ўмовамі побыту салдатаў тэрытарыяльнай абароны.

Вальфовіч: Беларускія вайскоўцы правядуць брыгаднае тактычнае вучэньне з удзелам 6 тысяч чалавек

Мэханізаваная брыгада правядзе буйное вучэньне ў Слонімскім раёне, паведаміў дзяржсакратар Савета бясьпекі Аляксандр Вальфовіч, перадае Sputnik Беларусь.

Вальфовіч сказаў, што цяпер праводзіцца праверка некаторых элемэнтаў сыстэм забесьпячэньня ваеннай бясьпекі. У прыватнасьці, нядаўна была прыведзена ў баявую гатоўнасьць мэханізаваная брыгада, адно са злучэньняў Заходняга апэратыўнага камандаваньня ў Слонімскім раёне.

«Там адпрацоўваюцца пытаньні пераводу мехзлучэньня з мірнага на ваенны час у поўным аб’ёме з адмабілізаваньнем, з пастаўкай запасаў матэрыяльна рэсурсаў, зьняцьцем усіх узораў ваеннай тэхнікі з захоўваньня, правядзеньнем поўнага комплексу баявога зладжваньня. На завяршальным этапе будзе праведзена брыгаднае тактычнае вучэньне», — сказаў Вальфовіч.

Па ягоных словах, паўнавартаснае злучэньне з колькасьцю каля шасці тысяч чалавек будзе выконваць задачы па неабходнасьці для абароны сваёй краіны.

Кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.

  • 10 кастрычніка 2022 году Аляксандар Лукашэнка абвясьціў аб дамоўленасьці з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным разгарнуць рэгіянальную групоўку войскаў на тэрыторыі Беларусі. З 15 кастрычніка Расея пачала перакідаць войскі ў Беларусь.
  • У студзені прайшла тыднёвая трэніроўка аб’яднанага камандаваньня «рэгіянальнай групоўкі войскаў». З пачатку 2023 году ў Беларусі пэрыядычна таксама праводзяць вучэньні тэрытарыяльных войскаў.
  • Вучэньні адбываюцца на фоне вайны, якую Расея вядзе супраць Украіны. У гэтай агрэсіі кіраўніцтва Беларусі падтрымлівае Крэмль, хаця беларускае войска ў баях ня ўдзельнічае. Менавіта пасьля вайсковых манэўраў у Беларусі войскі Расеі ў лютым 2022 году перасеклі мяжу, напаўшы на Ўкраіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG