Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнікла памятная дошка з польскіх вайсковых могілак у Варзянах на Астравеччыне


Могілкі жаўнераў АК у Суркантах да і пасьля зьнішчэньня, жнівень 2022. Ілюстрацыйнае фота.
Могілкі жаўнераў АК у Суркантах да і пасьля зьнішчэньня, жнівень 2022. Ілюстрацыйнае фота.

У Беларусі зафіксавалі яшчэ адзін акт вандалізму на могілках вайскоўцаў Арміі Краёвай. З каменя на невялікіх могілках каля вёскі Варзяны Астравецкага раёна зьнікла памятная дошка.

Пра гэта паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на Саюз палякаў Беларусі.

На гэтых могілках пахаваныя 18 байцоў 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай, якія загінулі ў баі з нямецкімі войскамі, які адбыўся каля гэтай вёскі 31 студзеня 1944 году.

Пачынаючы з мінулага года ў Беларусі ўлады вядуць плянамернае зьнішчэньне ці апаганьваньне пахаваньняў польскіх вайскоўцаў часоў Другой сусьветнай вайны ці польска-савецкай вайны 1919-1920 гадоў. Вядома пра падобныя выпадкі ў вёсках Багданы, Бабровічы, Дындылішкі, Мікулішкі, Качычы, Плябанішкі, Сурконты, а таксама ў горадзе Іўе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG