Пра гэта паведамляе расейскі тэлеграм-канал «Кровавая барыня». Падставай для прызнаньня Ахеджакавай «замежным агентам» Барадзін называе крытыку актрысай рашэньняў, прынятых дзяржаўнымі органамі і прэзыдэнтам РФ у дачыненьні да «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі». У сваім звароце аўтар таксама сьцьвярджае, што Ахеджакава нібыта фінансавала Ўзброеныя сілы Ўкраіны. Сама расейская актрыса раней адкінула гэтае абвінавачаньне, назваўшы яго «фэйкам».
Барадзін папрасіў распачаць у дачыненьні да Ахеджакавай крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе, «дыскрэдытацыі» арміі РФ і ўзбуджэньні нянавісьці або варожасьці. Таксама ён заклікаў пазбавіць артыстку дзяржаўных узнагарод і званьняў.
30 сакавіка Лія Ахеджакава заявіла пра сыход з расейскага тэатру «Современник», у якім яна працавала 46 гадоў. Актрыса паведаміла, што мае намер заняцца гастрольнай дзейнасьцю, пакідаць Расею яна пакуль не плянуе.