Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскі праваабаронца Сазонаў на волі. Яму прысудзілі штраф і выпусьцілі


Віктар Сазонаў, 2017. Архіўнае фота
Віктар Сазонаў, 2017. Архіўнае фота

Віктара Сазонава затрымалі ранкам у пятніцу 7 красавіка, калі ён пад’ехаў да свайго дома ў Горадні на машыне. Яго затрымлівалі сілавікі ў «баявой» амуніцыі. Трое сутак ён правёў у ізалятары.

Сёньня ў будынку Ленінскага РАУС праз скайп над Віктарам адбыўся суд паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Праваабаронцу прысудзілі 25 базавых велічынь штрафу па адміністрацыйнай справе і адпусьцілі, паведамляе «Вясна».

Віктара Сазонава затрымлівалі 14 ліпеня 2021 году, калі па ўсёй Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і затрыманьняў праваабаронцаў.

Значны час Сазонаў быў у статусе падазраванага ў «справе Вясны», знаходзіўся пад падпіскай аб нявыезьдзе, пазьней зь яго гэты статус зьнялі.

Віктар Сазонаў — вядомы грамадзкі дзеяч, праваабаронца, пісьменьнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG