Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскія вайскоўцы падчас вучэньняў адпрацоўваюць удары па Тайвані


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кітай у ходзе трохдзённых вайсковых вучэньняў адпрацоўвае кропкавыя ўдары па меркаваных цэлях на Тайвані і прылеглай акваторыі. Пра гэта паведаміў кітайскі дзяржаўны вяшчальнік CCTV.

Вучэньні працягваюцца з суботы, 8 красавіка. У Пэкіне іх назвалі «суровым папярэджаньнем» уладам Tайваню пасьля візыту прэзыдэнкі Тайваню Цай Інвэнь у ЗША на мінулым тыдні.

Злучаныя Штаты заклікалі КНР праяўляць стрыманасьць. Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту папярэдзіў, што ў Вашынгтоне ўважліва сочаць за дзеяньнямі Пэкіну, і што ў ЗША дастаткова рэсурсаў і магчымасьцяў, каб выканаць абавязаньні перад саюзьнікамі ў галіне бясьпекі, піша Бі-бі-сі.

Раней прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ня раз падкрэсьліваў, што амэрыканскі бок умяшаецца, калі КНР атакуе Тайвань.

Пэкін лічыць Тайвань сваёй мяцежнай правінцыяй. КНР заўсёды востра рэагуе на публічныя кантакты амэрыканскіх палітыкаў з кіраўніцтвам Тайваню, настойваючы на тым, што яны падрываюць прынцып «аднаго Кітаю», які ЗША прызналі ў 1972 годзе.

Злучаныя Штаты не прызнаюць Тайвань незалежнай дзяржавай, як і большая частка краін ААН, але выступаюць рэзка супраць пагроз Кітаю сілай далучыць востраў. Згодна з амэрыканскім заканадаўствам, Вашынгтон можа аказваць тэрыторыі ваенную дапамогу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG