Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25-гадовы мужчына ў Бразыліі забіў чатырох дзяцей у дзіцячым садку


Сьцяг Бразыліі
Сьцяг Бразыліі

Нападнік сам здаўся паліцыі. Матывы ягонага злачынства пакуль не вядомыя.

На поўдні Бразыліі, у горадзе Блюмэнаў, што ў штаце Санта-Катарына, 25-гадовы чалавек раніцай па мясцовым часе ўварваўся ў прыватную дашкольную ўстанову і забіў 4 дзяцей. Яшчэ 4 дзяцей параненыя, паведамляе AFP.

Прэзыдэнт Бразыліі Луіс Ігнасіа Лула да Сілва выказаў спачуваньні сем’ям ахвяраў і назваў у сваім твітэры атаку «пачварнай».

Паліцыя заяўляе, што зброя нападніка была падобная да сякеры.

Гвалт у бразыльскіх садках і школах вырас за апошнія гады, у канцы 2022 і пачатку 2023 адбыліся крывавыя атакі. У лістападзе летась у Аракрузе ў штаце Эсьпірыту-Санту 16-гадовы падлетак пачаў страляніну і забіў 4 чалавек у дзьвюх школах, а таксама параніў 10 іншых асоб.

На мінулым тыдні 13-гадовы вучань у школе ў Сан-Паўлу зарэзаў настаўніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG