Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітоляг Мельянцоў пра «пасланьне Лукашэнкі»: адзін з самых лёсавызначальных і адначасова трагічных выступаў


Дзяніс Мельянцоў
Дзяніс Мельянцоў

Палітоляг Дзяніс Мельянцоў, каардынатар праграмы «Замежная палітыка Беларусі» Рады міжнародных адносінаў «Менскі дыялёг» Дзяніс Мельянцоў пракамэнтваў у сваім тэлеграм-канале «зварот Лукашэнкі да народу і парлямэнту.

Паводле палітоляга, якога экспэрты неаднаразова называлі блізкім да ўладаў, «нягледзячы на добрую долю гумару і сьмеху ў зале, гэта адзін з самых лёсавызначальных і адначасова трагічных выступаў Лукашэнкі».

На думку Мельянцова, магчымае вяртаньне ў Беларусь расейскай ядзернай зброі «падвышае стаўкі для Беларусі ў магчымым вялікім канфлікце ў Эўропе».

«Па-другое, вызначанае месца Беларусі ў Рускім сьвеце, у ягоным гістарычным, а не палітычным сэнсе. Вялікае княства Літоўскае і Рускае, пераважны ўплыў праваслаўя, стратэгічны саюз з Расеяй», — піша палітоляг.

На думку Мельянцова, прапановай аб перамір'і паміж Украінай і Расеяй, Лукашэнка спрабуе «вярнуць ролю міратворца, раней перахопленую Турцыяй, якая пакуль занятая сваімі праблемамі.

«Трагізм у тым, што мэта цяжка ажыцьцявімая, калі наогул магчымая». — піша Мельянцоў у сваім аўтарскім канале «Беларусь у рэальнай палітыцы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG