Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Украіны ў РБ расказаў, чаго не пачуў у пасланьні Лукашэнкі


Ігар Кізім, фота 2019 году
Ігар Кізім, фота 2019 году

Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім, камэнтуючы ў Facebook пасланьне Аляксандра Лукашэнкі да народу і парлямэнту, засяродзіўся на пытаньнях зьнешняй палітыкі Беларусі.

- Галоўнае, чаго я не пачуў у пасланьні – гэта хоць нейкае тлумачэньне навошта Беларусь увязалася ў вайну супраць Украіны на баку РФ і якая для Беларусі ў гэтым выгада?, – задае пытаньне Ігар Кізім.

Эканамічныя санкцыі з боку Украіны ў якасьці прычыны ён называе хлусьнёй.

- Першы пакет санкцый быў уведзены толькі ў лістападзе 2022 (потым дапоўнены ў студзені 2023-га), і гэта адказ за спрыяньне ўварваньню расейскіх войскаў і нанясеньне па ўкраінскай тэрыторыі ракетна-бомбавых удараў з тэрыторыі Беларусі. Больш за тое, і гэта факт, у 2021 годзе двухбаковы тавараабарот пасьля «кавіднага» 2020-га хутка аднавіўся і вырас да 6,3 млрд даляраў, а ў студзені-лютым 2022 году паказаў рост у 40% да 2021 году, што давала магчымасьць казаць аб 7,5 млрд у гадавым вылічэньні. Так пра якія санкцыі можа ісьці гаворка пры такім росьце? – пытаецца Ігар Кізім. Амбасадр кажа, што Беларусь у выніку прынятага Лукашэнкам рашэньня страціла прэміяльны ўкраінскі рынак у 5 млрд даляраў.

На думку Кізіма, далучыўшыся да так званай расейскай «спэцапэрацыі», «Беларусь страціла магчымасьць прэтэндаваць на ролю пасярэдніка і нават месца правядзеньня перамоваў па ўрэгуляваньні вайны».

- Ізноў агучана, што Беларусь не зьбіраецца ні на каго нападаць, Але калі хтосьці хоць нагой ступіць на яе тэрыторыю, то «адказ будзе страшны» і, відавочна, што разам (пры падтрымцы) з РФ. Пытаньне: чаму Беларусь лічыць слушным абараняць сваю зямлю «да апошняга» ў выпадку агрэсіі супраць яе, а ўкраінцы павінны пагодзіцца аддаць свае землі расейскім заваёўнікам (гэта адна з умоваў Крамля спыніць вайну) і адмовіцца ад падтрымкі сваіх партнэраў у адбіцьці расейскай агрэсіі?

Ён запярэчвае тэзісу Лукашэнкі пра нібыта «стомленасьць ад вайны» і «нежаданьне абодвух бакоў ваяваць», жаданьне ў тым ліку і ўкраінцамі перамоваў «без папярэдніх умоваў» і г. д. Ва ўкраінскага народа матывацыя, паводле яго, якраз ёсьць, бо «мы, у адрозьненьне ад расейскіх захопнікаў, вызваляем свае часова акупаваныя тэрыторыі, ведаем за што мы ваюем і ведаем як перамагчы ў гэтай вайне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG