Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор: За два месяцы камісія па вяртаньні атрымала 56 заяваў


Андржй Швед, фота 2018 году
Андржй Швед, фота 2018 году

Пра гэта расказаў генпракурор Андрэй Швед у інтэрвію АНТ.

Раней паведамлялася, што ў першы месяц працы камісіі ў яе паступілі 23 звароты, але большасць заяваў «не адпавядала» прапісаным ва ўказе крытэрам. Цяпер, паводле Шведа, туды зьвярнуліся яшчэ 33 чалавекі.

- Матэрыялы рыхтуюцца да паседжаньня камісіі. Думаю, у бліжэйшы час першую частку гэтых зваротаў мы разгледзім ва ўстаноўленым указам парадку, – заявіў генпракурор.

  • Камісія па вяртаньні пачала працаваць у пачатку лютага. Генпракуратура запусьціла адмысловы сайт. Як паведамлялася, тыя, хто зьвернуцца ў камісію павінны растлумачыць, чаму яны асьцерагаюцца вярнуцца, раскаяцца, прынесьці публічныя прабачэньні і пакрыць прычыненую шкоду.
  • Некаторых людзей, якія вяртаюцца ў Беларусь, затрымліваюць. 30 сакавіка палітзьняволеную Тацьцяну Курыліну, якая вярнулася з-за мяжы «па праграме сілавікоў», засудзілі на 4,5 гады калёніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG