Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кроў Бучы запляміла яго рукі», – Ціханоўская пракамэнтавала «міратворчыя памкненьні» Лукашэнкі


Цела жанчыны, знойдзенае на вуліцы пасьля акупацыі Бучы расейскімі войскамі, 2 красавіка 2022
Цела жанчыны, знойдзенае на вуліцы пасьля акупацыі Бучы расейскімі войскамі, 2 красавіка 2022

У гадавіну вызваленьня ўкраінскай Бучы Сьвятлана Ціханоўская заявіла аб датычнасьці Аляксандра Лукашэнкі да той трагедыі.

«Праз год пасьля таго, як сьвет даведаўся пра жах Бучы, мы ня можам забыцца на ролю Лукашэнкі як суагрэсара ў злачыннай вайне. Кроў Бучы запляміла яго рукі, і прытворства міратворца не ачысьціць іх. Гэта абраза для ўсіх ахвяр гэтай невымоўнай жорсткасьці», – напісала яна ў твітары.

«Беларускі дыктатар Лукашэнка павінен быць прыцягнуты да адказнасьці за ўдзел у агрэсіі Расеі супраць Украіны. Бязь дзеяньняў Лукашэнкі поўнамаштабнае ўварваньне магло б не адбыцца і тысячы мірных жыцьцяў маглі быць уратаваныя».

  • Буча знаходзілася пад кантролем расейскіх войскаў з канца лютага па 31 сакавіка леташняга году. Пасьля адступленьня расейскіх войскаў у горадзе знайшлі мноства целаў забітых цывільных і масавыя пахаваньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG