Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшлі на волю: гомельскі актывіст Ільля Міронаў і Юлія Чамлай, засуджаная ў «справе Зельцара»


Архіўнае фота, Гомель, кастрычнік 2020
Архіўнае фота, Гомель, кастрычнік 2020

Ільля Міронаў адбыў 15 сутак, Юлія Чамлай – два гады.

Выйшаў на волю актывіст Ільля Міронаў, паведамляе «Гомельская вясна». Ад 17 сакавіка ён адбываў адміністрацыйны арышт у ІЧУ Гомля.

Яму прысудзілі 15 сутак за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Таксама ў актывіста канфіскавалі мабільны тэлефон, які ён купіў усяго некалькі дзён таму пасьля канфіскацыі старога.

15 сакавіка Міронаў выйшаў на волю пасьля затрыманьня 2 сакавіка. У ягонай кватэры прайшоў ператрус, маці актывіста аштрафавалі на 407 рублёў, а яго зноў арыштавалі.

Палітзьняволеная Юлія Чамлай, засуджаная ў «справе Зельцара», выйшла на волю

Юлію затрымалі 30 верасьня 2021 году ў Крупках у крымінальнай справе, пачатай за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і ІТ-спэцыяліста Андрэя Зельцара. Да затрыманьня яна працавала бібліятэкаркай, адна выхоўвала сына.

Менскі абласны суд 18 ліпеня прызначыў маладой жанчыне два гады калёніі агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі ў распальваньні сацыяльнай варожасьці і абразе Лукашэнкі.

20 чэрвеня 2022 года КДБ унёс Юлію ў сьпіс «асобаў, датычных ды тэрарыстычнай дзейнасьці».

З кастрычніка 2022 года Юлія пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калёніі № 4. Палітзьняволеная цалкам адбыла пакараньне і 30 сакавіка выйшла на волю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG