Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У полацкіх музэйнікаў прайшлі ператрусы і затрыманьні, — «Наша Ніва»


 Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музэй-запаведнік
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музэй-запаведнік

У супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэю-запаведніка прайшлі ператрусы, некалькі чалавек затрыманыя.

Пра гэта паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле папярэдніх зьвестак, затрымалі восем чалавек, сярод іх былая дырэктарка ўстановы Тамара Джумантаева і кандыдат філязофскіх навук Ігар Бортнік.

Паведамляецца, што ў некаторых затрыманых забралі кампутарную тэхніку, ім закідаецца нібыта распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі, камэнтары і лайкі ў сацыяльных сетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG