Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор падаў апэляцыйны пратэст на прысуд у «справе Вясны», патрабуе большыя тэрміны


Фігуранты «справе Вясны» у судзе
Фігуранты «справе Вясны» у судзе

Пра гэта паведаміў у лісьце палітзьняволены праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

3 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску абвясьцілі прысуд праваабаронцам «Вясны».

Судзьдзя Марына Запасьнік прысудзіла:

  • Алесю Бяляцкаму, ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру і заснавальніку арганізацыі, — 10 гадоў калёніі;
  • Валянціну Стэфановічу, намесьніку Бяляцкага і віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, — 9 гадоў зьняволеньня;
  • Уладзімеру Лабковічу, каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрысту, — 7 гадоў зьняволеньня;
  • Дзьмітрыю Салаўёву, якога судзяць завочна, — 8 гадоў зьняволеньня.

Іх прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Пры гэтым пракурор Аляксандар Кароль запрашваў большыя на 2 гады тэрміны зьняволеньня кожнаму з палітвязьняў і больш буйныя штрафы, чым вынесла судзьдзя.

Нядаўна ў лісьце на волю Валянцін Стэфановіч паведаміў, што пракурор падаў апэляцыйны пратэст на агучаны яму і ягоным калегам прысуд.

Дата разгляду пратэсту пакуль невядомая.

«Думаю, што ім не спадабаліся нашы тэрміны, лічаць іх занадта мяккімі», — цытуе Валянціна Стэфановіча «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG