Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя ў Турэччыне патрабуе зьняць з выбараў кандыдатуру Эрдагана


Рэджэп Эрдаган і Кэмаль Кылычдараглу
Рэджэп Эрдаган і Кэмаль Кылычдараглу

У Турэччыне тры апазыцыйныя партыі запатрабавалі зьняць з прэзыдэнцкіх выбараў кандыдатуру дзейнага кіраўніка дзяржавы Рэджэпа Эрдагана.

Зварот у Вышэйшую выбарчую камісію краіны накіравалі Добрая партыя, Партыя дэмакратыі і прарыву, а таксама Партыя Айчыны. Апазыцыя падтрымлівае галоўнага апанэнта Эрдагана Кемаля Кылычдараглу.

На думку аўтараў звароту ў выбаркам, вылучэньне дзейнага прэзыдэнта супярэчыць Канстытуцыі Турэччыны, бо яго бягучы тэрмін — другі паводле ліку. Дзейная ўлада сьцьвярджае, што пасьля канстытуцыйнага рэфэрэндуму 2017 году прэзыдэнцкія тэрміны Эрдагана абнуліліся.

Выбары прэзыдэнта Турэччыны пройдуць 14 траўня. Іх ня сталі пераносіць, нягледзячы на нядаўні землятрус, ахвярамі якога сталі больш за 50 тысяч чалавек.

Эрдаган і Кылычдараглу — фаварыты перадвыбарнай кампаніі. У іх кампаніях пераважае тэма землятрусу. Галоўная прэтэнзія апазыцыі да прэзыдэнта Эрдагана — дрэнная падрыхтоўка ўладаў да пераадоленьня наступстваў разбуральных падземных штуршкоў і недахопы ў аказаньні дапамогі пацярпелым.

Нядаўнія апытаньні паказваюць, што кандыдат ад апазыцыі можа набраць больш галасоў, чым дзейны прэзыдэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG