Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмеркавалі збожжавае пагадненьне і вайну ва Ўкраіне: Пуцін правёў тэлефонную размову з Эрдаганам


25 сакавіка прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган правёў тэлефонную размову са сваім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным, піша выданьне Hurriyet.

«Як стала вядома, падчас тэлефоннай размовы лідэры абмеркавалі крокі па паляпшэньні турэцка-расейскіх адносінаў і разьвіцьцю падзей у сувязі з расейска-ўкраінскай вайной», — гаворыцца ў паведамленьні.

Указваецца, што бакі таксама абмяркоўвалі «збожжавае пагадненьне». Падчас размовы Эрдаган «падзякаваў Пуціну за яго станоўчае стаўленьне да працягу чарнаморскай ініцыятывы».

«Эрдаган заявіў, што Турэччына надае важнае значэньне найхутчэйшаму завяршэньню канфлікту паміж Расеяй і Украінай шляхам перамоваў», — перадаюць турэцкія СМІ.

У Крамлі па выніках размовы распавялі пра абмеркаваньне прэзыдэнтамі збожжавага пагадненьня, дапамогу Турэччыне пасьля землятрусаў, гандлёва-эканамічныя сувязі Расеі і Турэччыны і «нармалізацыю турэцка-сырыйскіх адносінаў». Вайна Расеі супраць Украіны паведамленьні крамля ня згадваецца.

14 сакавіка Турэччына, якая зьяўляецца ўдзельнікам перамоваў, заявіла, што Расея пагадзілася падтрымаць 60-дзённае падаўжэньне збожжавага пагадненьня. У той жа час, паводле зьвестак Анкары, перамовы па працягу пагадненьня яшчэ працягваюцца.

Украіна кажа, што Расея парушае ўсталяваныя ў пагадненьні аб транспартаваньні ўкраінскага збожжа тэрміны, калі заяўляе тэрміны 60 дзён. Па словах міністра інфраструктуры Ўкраіны Аляксандра Кубракова, пагадненьнем аб Чарнаморскай збожжавай ініцыятыве прадугледжвае падаўжэньне як мінімум на 120 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG