2 аддзяленьні, больш за 30 песень, сярод запрошаных гасьцей – саксафаніст Павал Аракелян, а таксама літоўскі музыка Андрус Мамантавас. Упершыню перад вялікай заляй Вольскі выканаў новую песьню на словы Аляксандра Лукашука «Калыханка». Электрычны канцэрт быў прымеркаваны да Дня Волі і 105-й гадавіны абвяшчэньня БНР.
Вялікі канцэрт Лявона Вольскага ў Вільні. Фотарэпартаж
Напярэдадні Дня Волі Лявон Вольскі выступіў з электрычным канцэртам у Вільні на сцэне канцэртнай залі LOFTAS.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў