Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экстрадаванаму з Кіргізстана беларусу прад’явілі абвінавачаньне. На відэа сілавікоў ён кажа, што не зьвязаны з палітыкай


Уладзімер Кадарыя (Андрэй Кавалёў) у судовай залі ў Кіргізстане, архіўнае фота
Уладзімер Кадарыя (Андрэй Кавалёў) у судовай залі ў Кіргізстане, архіўнае фота

Уладзімера Кадарыю абвінавачваюць у крадзяжы ў 2008 годзе грошай з рахункаў замежных грамадзян і юрыдычных асобаў «шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі» (ч. 4 арт. 212 Крымінальнага кодэксу), паведамілі ў Сьледчым камітэце Беларусі.

У CК паведамілі, што Уладзімер Кадарыя прызнаў віну. Таксама СК апублікаваў відэазапіс, на якім мужчына сьцьвярджае, што ніяк не зьвязаны з палітычнай дзейнасьцю і ня мае дачыненьня да публікацыі інфармацыі пра тое, што ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Кіргізстана з просьбай не выдаваць яго Беларусі.

«Ня ведаю, хто і для чаго размясьціў у сябе гэтыя артыкулы. Я ня маю ніякага дачыненьня да гэтага. Відаць, гэта рабілі кіргізскія адвакаты, якія такім чынам хацелі пазмагацца супраць маёй экстрадыцыі і без майго ведама вырашылі пайсьці такім шляхам», — кажа ён на відэа.

  • 6 сакавіка стала вядома, што з Кіргізстану экстрадавалі Ўладзімера Кадарыя. Паведамлялася, што 37-гадовы Кадарыя быў грамадзянінам Беларусі зь імем Андрэй Кавалёў. У 2017 годзе атрымаў статус уцекача ва Ўкраіне і пасьля атрыманьня грамадзянства зьмяніў прозьвішча.
  • Як расказаў ягоны адвакат, раней Кадарыя зьвярнуўся да прэзыдэнта Садыра Жапарова з просьбай не выдаваць яго Беларусі. У звароце ён расказаў, што ўцёк зь Беларусі ва Ўкраіну ад палітычнага перасьледу. У Беларусі ён быў адміністратарам інтэрнэт-рэсурсу, які публікаваў апазыцыйныя матэрыялы.
  • Летась у жніўні Кадарыя прыехаў у Кіргізстан, а ў верасьні на падставе запыту Беларусі яго затрымалі. Зь СІЗА ён папрасіў аб атрыманьні статусу ўцекача і 9 сьнежня 2022 году атрымаў адпаведнае пасьведчаньне. Аднак праз тры дні, 12 сьнежня, суд Бішкека вынес рашэньне аб яго экстрадыцыі, задаволіўшы заяву Генпракуратуры.
  • Абарона Кадарыя лічыць, што яго экстрадыцыя — парушэньне Кіргізстанам міжнароднага заканадаўства.
  • Адвакаты Ўладзімера Кадарыі зьвярнуліся ў вышэйшую інстанцыю. 15 лютага Бішкецкі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне першай інстанцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG