Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Падышлі да гэтага маштабна». Напярэдадні Дня Волі ў Беларусі трэніраваліся разганяць пратэсты. Фота


24 сакавіка на аэрадроме ў Ліпках беларускія ўнутраныя войскі правялі плянавыя тактыка-спэцыяльныя вучэньні з удзелам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Паводле ведамства, вайскоўцы частак Менскага гарнізону і атрадаў спэцыяльнага прызначэньня «адпрацоўвалі зладжанасьць дзеяньняў па спыненьні групавых парушэньняў грамадзкага парадку і масавых беспарадкаў».

Паводле камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова, «да 25 сакавіка ва ўнутраных войсках традыцыйна рыхтаваліся і праводзіліся тактыка-спэцыяльныя вучэньні, накіраваныя, калі спатрэбіцца, на спыненьне масавых беспарадкаў». Сёлета ж да гэтага «падышлі маштабна», бо, як лічыць Карпянкоў, «натаўскія войскі знаходзяцца на мяжы, шукаючы падставы стварыць нейкі прэцэдэнт».

«Мы, вядома, павінны ім даць такі ідэалягічны пасыл, што калі толькі вы выпаўзеце са сваіх нор, вы будзеце проста зьнішчаныя», — прыгразіў ён.

Падразьдзяленьні адпрацавалі блякаваньне, разгрупаваньне і выцясьненьне «правапарушальнікаў грамадзкага парадку», паведамляе прэс-служба МУС. Пры гэтым актыўна выкарыстоўвалі дроны, «каб кропкава выяўляць завадатараў і кіраўнікоў натоўпу», дадаў Карпянкоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG