Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кібэрпартызаны»: У горадзенскага «тэрарыста» ёсьць яшчэ адзін падроблены пашпарт


Фота асобы, забітай спэцслужбамі ў Горадні
Фота асобы, забітай спэцслужбамі ў Горадні

Пасьля «апэрацыі» ў Горадні, дзе ў выніку перастрэлкі зь сілавікамі загінуў «тэрарыст», аб'яднаньне былых беларускіх сілавікоў BYPOL заявіла, што гэта была інсцэніроўка, а «галоўную ролю» выканаў супрацоўнік КДБ Аляксей Захараў.

У сюжэце БТ паказалі падроблены расейскі пашпарт «загінулага». Беларускія «Кібэрпартызаны» на просьбу выданьня «Медиазона» выявілі яшчэ адну ідэнтыфікацыю меркаванага «тэрарыста».

Паводле вэрсіі BYPOL, забіты «замежнік» — дзейны супрацоўнік КДБ Аляксей Захараў, які праходзіць службу ў апэратыўна-пошукавым аддзеле УКДБ па Віцебскай вобласьці.

У аб’яднаньні былых сілавікоў заявілі, што адзіная дакладная інфармацыя ў вэрсіі, прадстаўленай дзяржаўнымі СМІ, — падроблены пашпарт грамадзяніна РФ на прозьвішча Ламакін.

«Кібэрпартызаны» пацьвердзілі «Мэдыязоне», што фота з падробленага пашпарта Ламакіна на 99% супадае з фатаграфіяй супрацоўніка КДБ Захарава. Таксама яны ўказалі, што ў супрацоўніка КДБ быў яшчэ адзін пашпарт на імя Аляксея Сямёнава.

Як сьцьвярджаюць «Кібэрпартызаны», гэты пашпарт — падроблены, паколькі запіс аб пашпарце закрыты ў базе «АІС». Актывісты кажуць, што так звычайна робяць для супрацоўнікаў міліцыі і агентаў. Акрамя гэтага, у Сямёнава ў базе няма гісторыі зьмены пашпартоў і адсутнічае пасьведчаньне аб нараджэньні.

Ідэнтыфікацыйныя нумары Сямёнава і Захарава адрозьніваюцца на 2 лічбы, супадаюць даты нараджэньня, імя і імя па бацьку.

«Мэдыязона» папрасіла «Кібэрпартызан» праверыць фота людзей, падобных да Захарава, якія знайшлі праз сэрвіс пошуку двайнікоў. Праграмнае забесьпячэньне, якім карыстаюцца «Кібэрпартызаны», не паказала іх падабенства з супрацоўнікам КДБ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG